Беларуская Служба

Павел Латушка пра «брыфінг» Пратасевіча: улады хочуць адабраць у людзей матывацыю

15.06.2021 14:47
Нельга забываць, што яго прывезлі на гэтую канферэнцыю са следчага ізалятара КДБ.
-,     .
Прэс-канферэнцыя, на якой нечакана з'явіўся Р. Пратасевічфота: PAP/EPA/RAMIL NASIBULIN / BELTA / HANDOUT

Rzeczpospolita інфармуе пра брыфінг для журналістаў у Мінску ў панядзелак. За адным сталом заселі прадстаўнікі сілавых структур, а таксама нечакана паявіўся Раман Пратасевіч – затрыманы 23 траўня пасля вымушанай пасадкі самалёта Ryanair беларускі журналіст і блогер.

Галоўнакамандуючы беларускіх ВПС генерал Ігар Голуб завяраў, што ніхто не прымушаў пілотаў прызямляцца ў Мінску. Прадстаўнік Пагранкамітэту ў сваю чаргу аспрэчваў, быццам бы Беларусь спрыяе нелегальнай міграцыі ў Літву.
Ішла гаворка таксама пра нядаўняе вызваленне і вываз у Польшчу трох жанчын – актывістак польскай меншасці ў Беларусі. Дзмітрый Гара заявіў, што з просьбай да беларускага боку звярнуліся ўлады Казахстану па асабістай просьбе прэзідэнта Дуды.

Апошнім выступіў Пратасевіч. Ён супакойваў бацькоў, што з ім усё ў парадку. Расказваў таксама пра тое, што адзін з лідараў беларускай апазіцыі Павел Латушка здымае ў Варшаве кватэру за 3 тыс. еўра і што ўлады Польшчы быццам бы прымушаюць яго да актыўнай апазіцыйнай дзейнасці.

«Гэтыя гісторыі ходзяць ужо звыш паўгода на Тэлеграме на канале Жоўтыя слівы, які звязаны з адміністрацыяй Лукашэнкі, – адказвае на закіды Латушка. – Нічога новага ён не сказаў. Не забывайце, што яго прывезлі на гэтую канферэнцыю са следчага ізалятар КДБ», – адзначае Латушка. І дадае, што беларускія ўлады спрабуюць дэматываваць людзей, адцягнуць увагу ад масавых рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама хочуць пазбегнуць жорсткіх санкцыяў з боку Захаду.

нг