Тыдзень беларускай культуры, абвешчаны Святланай Ціханоўскай, Народным антыкрызісным упраўленнем і арганізацыямі беларускай дыяспары, завяршыўся ў нядзелю.
Удзельнікі маглі паслухаць і патанцаваць пад дуды
У многіх замежных гарадах, дзе пражываюць беларусы, былі арганізаваныя канцэрты, сустрэчы і мерапрыемствы, звязаныя з прамаваннем беларускай музыкі, фальклору, танцаў ды ўсяго, што нагадвае родныя мясціны.
На мерапрыемстве прайшла таксама выстаўка плакатаў прысвечаных беларускаму пратэсту
У Варшаве штодзённа праходзіла нейкае мерапрыемства, а ўсё святкаванне завяршыў дваравы канцэрт на падворку Беларускага дома ў Варшаве. Падчас яго можна было пісаць лісты палітвязням, слухаць музыку сучасных і традыцыйных беларускіх гуртоў, танцаваць ды есці дранікі.
Дранікі
Для самых маладых беларусаў была падрыхтаваная дзіцячая пляцоўка, дзе можна было размаляваць твар, зрабіць упрыгожванні і пагуляць з іншымі равеснікамі.
Любімы занятак дзяцей - частавацца слодычамі
Мерапрыемства было таксама добрай нагодай, каб беларусы Варшавы сустрэліся і абмяняліся сваім досведам міграцыі.
Беларускія мерапрыемствы - гэта нагода завязаць знаёмства з чальцамі дыяспары
На мерапрыемстве з’явіўся і адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства – кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Ён вырашыў прачытаць вершы, якія напісаў яшчэ да выбараў у жніўні 2020 года.
Павел Латушка прачытаў свае вершы
Сярод удзельнікаў былі як тыя, хто прыехаў у Польшчы яшчэ да выбараў 2020 года, тыя, хто быў вымушаны ўцякаць ад пераследу, цэлыя сем’і з дзецьмі, студэнты і ўсе магчымыя сацыяльныя групы дыяспары. Атмасфера дваравай сустрэчы ўсім спадабалася, але, здаецца, што ўсім найбольш падабаліся дранікі...
Дзеці беларускіх палітвязняў Ваня і Насця прачыталі вершы
Акрамя таго, што на мерапрыемстве можна было паесці, быў пастаўлены адмысловы стол, за якім можна было напісаць ліст выбранаму палітвязню. Правядзеннем акцыі займаўся праваабарончы цэнтр «Вясна», а за сталом ад самога пачатку да канца сядзелі ахвотныя перадаць цёплыя словы зняволеным за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Пісаць лісты палітвязням можна было карыстаючыся адмысловым QR-кодам
Людзі пішуць лісты палітвязням
На галоўнай сцэне падчас мерапрыемства выступалі беларускія музыкі. Так, можна было патанцаваць народныя танцы пад дуду, але і больш сучасную аранжыроўку.
Канцэрт спявачкі AnaMova
З канцэртам электрычнай музыкі выступіла AnaMova, а потым беларускія песні пратэсту ў інструментальнай аранжыроўцы прадставіў гурт V&D.
Канцэрт гурта V&D
Агулам на мерапрыемстве з'явілася больш чым 300 асоб
А на сцяне пажаданняў дзеці пісалі тое, чаго яны хочуць у жыцці