Беларуская Служба

Дзеці беларускіх уцекачоў у Беластоку атрымалі камплекты школьных прыладаў

30.08.2021 14:59
Большасць гэтых дзяцей 1 верасня ўпершыню пойдзе ў польскую школу.
Аўдыё
  • Беларускія школьнікі ў Беластоку атрымалі школьныя прылады
Беларускія школьнікі ў Беластоку атрымалі школьныя прыладыфота: Яраслаў Іванюк/БСПР

У Беластоку вучням з сем’яў рэпрэсаваных беларусаў падаравалі школьныя камплекты. Яны пакінулі сваю краіну па палітычных прычынах. Адны збіралі подпісы за апазіцыйных кандыдатаў, іншыя прымалі ўдзел у забастоўках ці акцыях пратэсу супраць фальсіфікацыі выбараў, а некаторыя былі грамадскімі актывістамі. Яны выехалі з Беларусі разам са сваімі дзяцьмі, большасць з якіх 1 верасня першы раз пойдзе ў польскую школу.

Ва ўрачыстасці сярод іншых прыняў удзел старшыня парламенцкай групы па справах Беларусі Робэрт Тышкевіч:

- У Беластоку - апошні этап перадачы школьных прыладаў для дзяцей беларускіх уцекачоў. Раней такія ўрачыстасці адбыліся ў Варшаве ды ў Вроцлаве. У Беластоку вялікая беларуская дыяспара. Тут знаходзіцца шмат уцекачоў, палітычных імігрантаў з Беларусі і гэтай супольнасці трэба дапамагчы. Гэта ў асноўным дзеці з сем’яў, якія ў Польшчу прыехалі на працягу апошніх некалькіх месяцаў і першага верасня яны першы раз пойдуць у польскую школу. Паглядзім як яны ў гэтай школе будуць адаптоўвацца і ў выпадку патрэбы будзем рэагаваць, аказваць іншую дапамога – перадусім у адаптацыі да ўмоваў жыцця ў іншай краіне. Для дарослых гэта вялікі выклік, а для дзяцей гэта з вялікай упэўненасцю яшчэ большая праблема.

Амаль трыццаць камплектаў школьных прыладаў перадалі дзецям беларускіх уцекачоў у Беластоку Фонд «Беларускі дом» і «Rotary Club».

Яраслаў Іванюк

слухайце аўдыё


Беларускія школьнікі ў Беластоку атрымалі школьныя прылады Беларускія школьнікі ў Беластоку атрымалі школьныя прылады
Урачыстасць у Беластоку Урачыстасць у Беластоку
. .