Беларуская Служба

Апытанне: Палякі не хочуць бежанцаў з польска-беларускай мяжы

21.09.2021 09:11
72 працэнты апытаных інстытутам Pollster не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Большасць палякаў, 72 працэнты, не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска -беларускай мяжы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання праведзенага Інстытутам даследавання Pollster па замове выдання Super Express.

На пытанне, ці павінна Польшча пусціць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы, ажно 49 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі – «адназначна -не», а 23 працэнты. – «хутчэй за ўсё -не». У сваю чаргу 18 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што «хутчэй за ўсё – так», а 10 працэнтаў – «адназначна – так».

Апытанне было праведзенае 13-14 верасня гэтага года, а апытаныя былі 1 048 дарослых палякаў, паведамляе Super Express.

Нагадаем, крызіс на польска-беларускай мяжы доўжыцца з пачатку жніўня. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прыцягвае мігрантаў з краін Блізкага Усходу, а затым перавозіць іх на межы з Польшчай і Літвой.
Мінск хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў суседніх краінах. Гэта адказ рэжыму на еўразвязаўскія санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі за парушэнні правоў чалавека.

У адказ на рост хвалі нелегальных мігрантаў на мяжы, 2 верасня Польшча ўвяла ў памежнай зоне з Беларуссю надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае больш за 180 населеных пунктаў у Падляшскім і Люблінскім ваяводствах.
Надзвычайнае становішча было ўведзенае тэрмінам на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Анджэя Дуды, па запыце Савета міністраў.

Прадстаўнікі ўрада абгрунтавалі сваё рашэнне сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, дзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе «гібрыдную вайну».

аз