Беларуская Служба

У падручніку па гісторыі няма Шушкевіча і Алексіевіч, затое ўсхваляецца Дзяржынскі

21.09.2021 15:48
Былога старшыню Вярхоўнага Савета зусім не здзіўляе гэты факт. 
Аўдыё
Stanisław Szuszkiewicz
Stanisław SzuszkiewiczAgnieszka Kamińska, PolskieRadio.pl

У Беларусі працягваецца абмеркаванне новага падручніка гісторыі для вучняў 11 класаў, які апісвае падзеі з ХІХ стагоддзя да нашых дзён. Незалежныя гісторыкі кажуць, што кніга напісана ў духу савецкай прапаганды, аўтары маніпулююць гістарычнымі фактамі.

У падручніку няма ні слова пра Святлану Алексіевіч – лаўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, а таксама пра Станіслава Шушкевіча, былога старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі, які падпісаў белавежскія пагадненні аб распадзе Савецкага Саюза. Менавіта дзякуючы гэтым пагадненням Беларусь атрымала незалежнасць. Самога Шушкевіча зусім не здзіўляе адсутнасць у падручніку яго прозвішча.

Хто напісаў дадзены падручнік? У яго шэсць суаўтараў. Гэта Аляксандр Касовіч, Наталля Барабаш, Аляксандр Карзюк, Віталь Ёцюс, Павел Мацюш і Андрэй Салаўянаў. Пяць працуюць у мінскім Педагагічным універсітэце імя Танка. У сённяшняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі гісторыкам прыходзіцца нялёгка, яны наўпрост падпарадкоўваюцца А. Лукашэнку, які сама фармальна па адукацыі гісторык, але ён памыляецца ў гістарычных фактах, напрыклад, казаў, што Францішак Скарына гуляў на Санкт-Пецярбургу, а гэта немагчыма, бо горад быў заснаваны значна пазней.

У падручніку няма Шушкевіча і Алексіевіч, затое з добрага ракурсу апісаны ў ім Фелікс Дзяржынскі – стваральнік савецкіх спецслужбаў. Чырвоны кат, які падпісваў загады аб расстрэле нявінных людзей, лічыцца адной з важнейшых асоб, якія нарадзіліся ў Беларусі, хаця гісторыкі даказалі, што ён асабіста адказвае за расстрэл каля 1,5 млн. чалавек.

Слухайце гутарку са С. Шушкевічам у далучаным гукавым файле