Яны шукалі іх у адлегласці ад мяжы большай чым 3 кіламетры, на які ўжо не распаўсюджваецца надзвычайнае становішча, дзе журналісты не маюць права знаходзіцца.
Мігранты хаваюцца ад памежнай службы ў лясах і кустах. Там іх знаходзяць актывісты. Заўсёды трэба да іх выклікаць хуткую, а хуткая мае абавязак паведаміць памежнікаў. Мігранты не давяраюць памежнікам, і не хочуць з імі ехаць у цэнтр для мігрантаў. Некаторых прыходзіцца несці ў грузавік. Іншая справа, што ўсе яны галодныя, прамерзлыя, прастуджаныя, напалоханыя і знясіленыя.
Разам з актывістамі да нелегалаў ідзе юрыст, які бярэ ў іх паўнамоцтвы, каб потым абараняць іх інтарэсы ў Польшчы: даведвацца, дзе яны знаходзяцца, распытваць ці з імі абыходзяцца ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам.
Марта Марусь расказвае гісторыі паасобных мігрантаў, якія праніклі праз беларуска-польскую мяжу.
Напрыклад, 20-гадовы Яфар у Беларусь прыляцеў з Іраку. – Не хачу вяртацца ў Беларусь! – крычыць малады мужчына. Ён кажа, што хоча патрапіць у Нямеччыну або куды-небудзь, каб толькі не ў Беларусь. Паказвае як кулакамі яго білі памежнікі.
Келі і Оўэн расказваюць, што на мяжы яны ўжо 21 дзень. З Нігерыі прыляцелі ў Мінск. Заплацілі $1800. З аэрапорту за імі прыехала машына і адвезла на мяжу. Там беларусы забралі ў іх пашпарты і загадалі ісці ў Польшчу. Палякі іх адганяюць у Беларусь. І так 17 разоў. Нігерыйцы расказваюць, што па беларускім баку ёсць вялізарны лагер мігрантаў, у якім магчыма 5 тысяч чалавек: мужчыны, жанчыны, дзеці з розных краін Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі. Часам беларускія памежнікі забіралі Келі і Оўэна з мяжы ў гэты лагер, але потым іх зноў адвозілі на мяжу. У Нігерыі Келі працаваў будаўніком, Оўэн – у рыэлтарскай кампаніі.
яс