Беларуская Служба

Беларуска-польскія адносіны на ІХ Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

07.10.2021 15:18
Дадзеная тэматыка з'яўляецца адносна новай на мерапрыемстве.
Аўдыё
  • Алесь Смалянчук пра Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Алесь Смалянчукфота: Яраслаў Іванюк

Кангрэс даследчыкаў Беларусі мае ўжо даволі трывалую структуру, калі гаворка ідзе пра тэмы, якія на ім абмяркоўваюцца. Гэта, без сумнення, гісторыя, паліталогія, літаратуразнаўства, а таксама перакладчыцкая дзейнасць.

Падчас ІХ Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Літве, было аднак некалькі панэляў, якія спрабавалі адрэагаваць на тую сітуацыю, якая назіраецца на свеце ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі і пераходам некаторых сфераў жыцця ў on-line фармат. Гэта, праўда, агульныя для чалавецтва выклікі, – адзначаў Аляксей Ластоўскі з Арганізацыйнага Камітэту ІХ Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, – але яны важныя таксама падчас аналізу беларускай сітуацыі. Падчас кангрэсу можна было таксама назіраць павышаную зацікаўленасць палітычнымі працэсамі ў Беларусі.

Сярод новых тэмаў варта яшчэ назваць панэль пра палякаў у Беларусі і беларуска-польскія адносіны. І, калі габрэйская тэма здаўна прысутнічала на кангрэсе, то гэтая тэматыка з'яўляецца адносна новай. З арганізатарам мерапрыемства прафесарам Алесем Смалянчуком размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыё