Беларуская Служба

Польскія памежнікі першы раз у жыцці атрымліваюць загад, у выніку якога можа памерці чалавек

03.11.2021 14:27
Інфармацыя пра трагічныя падзеі на мяжы, дзе ўжо здараліся смерці мігрантаў, даходзіць да свядомасці грамадскай думкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStraż graniczna/Twitter

Выданне Rzeczpospolita паведамляе, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве агароджы на польска-беларускай мяжы. У акце ўказваюцца «асаблівыя правілы падрыхтоўкі і рэалізацыі інвестыцыі, якая заключаецца ў будаўніцтве агароджы ўздоўж дзяржаўнай мяжы, якая з'яўляецца вонкавай мяжой Еўрапейскага Саюза». У адпаведнасці з гэтым актам будзе створана Група па падрыхтоўцы і ажыццяўленню аховы дзяржаўнай мяжы.

У газеце каментар да падзеі. Сапраўды, можна збудаваць агароджу і не рэагаваць на заклікі галавы каталіцкага касцёлу (аб гуманным стаўленні да мігрантаў – рэд.), але, ці палітыкі бяруць пад увагу псіхічны стан пагранічнікаў? Інфармацыя пра трагічныя падзеі на мяжы, дзе ўжо здараліся смерці мігрантаў, даходзіць да свядомасці грамадскай думкі, якая не ведае, што з гэтай інфармацыяй зрабіць.

Аднак, ці нехта падумаў пра тых, хто выконвае загады і не прапускае мігрантаў або высылае іх назад у Беларусь? Пра пагранічнікаў і салдат, якіх прывозяць на мяжу з усёй краіны. Яны першы раз у жыцці атрымліваюць загад, у выніку якога можа памерці чалавек. Яны ж разумеюць, што пасланне чалавека ў лес можа закончыцца яго смерцю.

Многія становяцца цвердаскурымі, іншыя ўцякаюць у хваробы, алкаголь. Калі арганізаваны дзяржавай гвалт супраць мігрантаў закончыцца паразай, то толькі дзякуючы пагранічнікам і салдатам, якія перастануць выконваць загады. Гэта таксама татальная параза дзяржавы, якая закончыцца грамадскай траўмай.

Rzeczpospolita/нг