Беларуская Служба

Ілля Дабратвор: Калі мы вернемся ў Беларусь, трэба будзе працаваць у два разы больш, чым у эміграцыі

06.11.2021 11:06
Цыкл размоў з беларусамі, якія былі вымушаныя выехаць з краіны і цяпер жывуць у Польшчы.
Аўдыё
Ілля ДабратворФота з сацыяльных сетак

Першы наш суразмоўца — Ілля Дабратвор. У Беларусі Ілля быў грамадскім актывістам, працаваў у сферы медыя. У Польшчу Ілля пераехаў з сям’ёй у першай палове гэтага года. Размаўляем з ім пра адаптацыю, бюракратыю, інтэграцыю дзяцей і настальгію па Радзіме.

Ілля мае не надта кампліментарнае ўражанне пра эканамічную сітуацыю ў Польшчы. Пры гэтым сам ён “круціцца бы вавёрка ў коле”, не цураючыся любой працы. Да слова, адна з падпрацовак — здымкі ў масоўцы ў розных відэапраектах.

Па словах Іллі, палякі да беларусаў ставяцца з разуменнем, бо маюць у сваёй нядаўняй гісторыі падобны прыклад.

Ілля кажа, што лёс эмігранта няпросты. І асабіста для яго словы пра сум па Радзіме не пустыя.

Слухайце гісторыю ў далучаным файле.

вх