Беларуская Служба

Надзейныя грамадзяне Беларусі заўсёды ведалі, што ўладам падабаюцца даносы

27.11.2021 09:11
Таму ахвотна тэлефануюць у міліцыю.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/inxti

Праўда, апошнім часам такіх званкоў стала крыху менш, бо прозвішчы стукачоў з'явіліся ў сеціве.

Здавалася, што гэта бяспечна, – піша тыднёвік Polityka, бо даносчык, тэлефануючы на нумар 102 у міліцыю меў гарантыі ананімнасці. Аднак падпольная суполка Кіберпартызаны, якую стварылі беларускія IT-спецыялісты, узламалі базу дадзеных міліцыі. З верасня апублікаваныя імёны больш за 4300 аўтараў даносаў разам з іх адрасам пражывання, нумарам тэлефону і ўласна зместам даносу. Для рэкардсменаў публікуюць і фота. Уся інфармацыя змешчана на інтэрактыўнай мапе.

Polityka патэлефанавала некаторым стукачам. Яны не адмаўляюцца ад таго, што зрабілі і нават не саромеюцца за гэта. Даносчыкі здавалі суседзяў, знаёмых, сяброў і родных. Рэкорд паставіла жыхарка мінска — яна званіла ў міліцыю са скаргамі на недобранадзейных суграмадзян 46 разоў.

Кіберпартызаны паведамілі, што за першы тыдзень, сайт з мапай наведалі больш за 100 тысяч чалавек.

Праўда, у Беларусі, акрамя даўняй традыцыі даносіць у “органы”,  ёсць і непрыманне такіх паводзінаў. 

Саша, які стаў ахвярай даносу, гаворыць: «Пра стукача ведае ўжо ўся вёска. У нас такіх рэчаў не даруюць. І сёння людзі ведаюць, хто што рабіў падчас вайны. Гэта таксама будуць памятаць», - чытаем у тыднёвіку Polityka.

яс