Беларуская Служба

Беларускі хаб адкрыўся ў Варшаве

29.11.2021 22:14
Ён месціцца ў самы цэнтры польскай сталіцы – Плошча Канстытуцыі 6.
Аўдыё
  • Цяпер у Варшаве з’явілася прастора, прыязная для розных беларускіх ініцыятыў і арганізацый, дзе можна ладзіць выставы, канцэрты і проста збірацца для сумеснай працы на карысць Беларусі.
.     , , 27  2021
А. Лапко на акдрыцці Беларускага хабу, Варшава, 27 лістапада 2021 годаКрыніца: https://www.facebook.com/wesolapka

У суботу, 27 лістапада па прапанове пераможцы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святланы Ціханоўскай быў аб'яўлены Дзень салідарнасці з Беларуссю. Менавіта ў гэты дзень на беларускай мапе Варшавы з’явілася новая важнае месца – урачыста адкрыўся Беларускі хаб. Ён месціцца ў самым цэнтры польскай сталіцы – Плошча Канстытуцыі 6.

Цяпер у Варшаве з’явілася прастора, прыязная для розных беларускіх ініцыятыў і арганізацый, дзе можна ладзіць выставы, канцэрты і проста збірацца для сумеснай працы на карысць Беларусі. З’яўленне Беларускага хабу - гэта агульны праект Беларускага моладзевага хабу і Linking Media, якія ўжо даўно дапамагаюць беларусам у Польшчы і не збіраюцца спыняцца, заверыў прадстаўнік арганізацый Алесь Лапко.

Слухайце аўдыё!

эж

Ū-Hub – польскія стартаперы з Беларусі

16.11.2021 09:44
Важную ролю ў прасоўванні іх інтарэсаў адыгрывае супольнасць і абмен інфармацыі паміж інвестарамі і маладымі стартапамі.