Беларуская Служба

Філосаф Мацкевіч прамаўляе з турмы. Яго словы - гэта кніга

17.12.2021 12:26
16 снежня ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам».
Аўдыё
  • Філосаф Мацкевіч прамаўляе з турмы. Яоо словы - гэта кніга
  .
«Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам»крыніца: Будзьма

Філосаф, палітолаг, метадолаг – усе гэтыя акрэсленні пасуюць да Уладзіміра Мацкевіча. З 4 жніўня ён знаходзіцца ў зняволенні.

Кніга выдадзена кампаніяй «Філосаф у турме» ў электронным выглядзе. Яна даступная ў свабодным доступе. Гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка «Маё месца сілы» прысвечана самавызначэнню філосафа і інтэлектуала ў палітычнай і грамадскай практыцы, яго месцы і працы. Другая частка «Нам не хапае сэнсу» – гэта аналіз сітуацыі ў краіне напярэдадні пераўтварэнняў і ўзрушэнняў. Трэцяя частка «Іду на вы» – гэта перфарматыўнае выказванне. Тут ёсць і адкрыты ліст прэзідэнту, і прапановы па парадку дзеянняў для палітычных лідараў.

На прэзентацыі гучалі фрагменты з кнігі, выступалі беларускія інтэлектуалы, актывісты. Дачка Уладзіміра Мацкевіча Надзея Лучанок слушна заўважыла, што падобныя інтэлектуальныя сустрэчы больш не адбываюцца ў Беларусі, яны, на жаль, праходзяць толькі за межамі.

Метадолаг, эксперт па пытаннях адукацыі Святлана Мацкевіч адзначыла, што адзіная магчымасць дапамагчы яму ў цяперашняй сітуацыі, гэта працягнуць яго справу, справу філосафа. Уладзімір Мацкевіч задаў цалкам іншую структуру рэвалюцыі ў краіне, кажа Святлана Мацкевіч. -Рэвалюцыя – гэта не толькі тое, што робяць пратэсты і палітыкі. Рэвалюцыя – гэта тое, як мяняецца мысленне, а роля філосафа ў тым, каб гэтае мысленне было, – кажа яна.

Сам Уладзімір Мацкевіч ведае, што ў розных месцах праходзіць прэзентацыя яго кнігі. З гэтай нагоды з-за кратаў ён напісаў ліст. «Спадзяюся, што для некага кніга стане штуршком, дзякуючы якому змены ў грамадстве будуць адбывацца хутчэй», – напісаў філосаф з турмы. Уладзімір Мацкевіч напісаў, што ў турме ён далей працуе над працягам кнігі.

Прэзентацыю можна паглядзець тут

ав

слухайце аўдыё