Беларуская Служба

Гісторыя эміграцыі: Я ніколі не змагу забыць і дараваць пачутае і ўбачанае на Акрэсціна

18.12.2021 10:20
Гэта цыкл гісторый беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі цягам апошніх год.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/ANDREI LIANKEVICH

Сённяшні мой суразмоўца – бармен з Мінска, Юрый. Ён расказвае пар свой ад’езд, вялікія расчараванні і спадзевы аднойчы атрымаць маральны рэванш.

Слухайце размову ў далучаным файле!

Калі шмат хто натхнёны падзеямі, учынкамі, паводзінамі беларусаў у складаны час апошніх двух год, то мой суразмоўца акурат наадварот. Поўны расчаравання. І не лічыць беларусаў неверагоднымі. Юрый не хоча вяртацца ў Беларусь. Расчараванне ў людзях, прычым па абодва бакі канфлікту, вельмі моцнае: ён таксама быў затрыманы ў першыя дні жніўня, быў на Акрэсціна. Кажа, што ніколі не зможа забыць і дараваць пачутае і ўбачанае.

Мой суразмоўца вельмі любіць сваю прафесію бармена, марыць адкрыць уласную кавярню ў Польшчы, прымаць там гасцей і ўрэшце даказаць, што дабро перамагае.

вх