Беларуская Служба

«Rzeczpospolita»: Вернікі не хочуць уцекачоў

23.12.2021 13:49
Адной з самых даўніх польскіх калядных традыцый з’яўляецца пустое месца пры вігілійным стале.
.
.congerdesign/pixabay.com/CC0

Ці гэта толькі звычай, ці рэальная гатовасць грамадства прыняць уцекача?

Кампанія IBRiS правяла апытанне для выдання «Rzeczpospolita». Пераважная большасць (56,6%) апытаных запрасіла б за свой вігілійны стол уцекача з польска-беларускай мяжы. Газета, аднак, прааналізавала сабраныя меркаванні ў залежнасці ад таго, ці рэспандэнт з’яўляецца практыкуючым вернікам. Няверуючыя больш ахвотна ставяцца да мігрантаў, чым вернікі, практыкуючыя на рэгулярнай аснове.

Паводле апытання, 56,6% рэспандэнтаў запрасілі б мігранта/уцекача з польска-беларускай мяжы да свайго каляднага стала. Сярод веруючых і практыкуючых гэта напэўна б зрабілі 17%, 28% – хутчэй так. 48% практыкуючых вернікаў не пагадзілася б прыняць на Вігілію ўцекачоў. Адначасова ў групе вернікаў, якія нерэгулярна наведваюць касцёлы, прыхільных мігрантам значна больш.

У той жа час, папа Францішак, а следам за ім іерархі заклікаюць еўрапейскія краіны салідарызавацца з уцекачамі і мігрантамі. Каталіцкія арганізацыі ў Польшчы не падводзяць у сітуацыі з мігрантамі. На мяжы свае дабрачынныя пункты адкрылі «Карытас Польшча», Клуб каталіцкай інтэлігенцыі. На заклік Папы адказалі польскія іерархі, звяртае ўвагу газета.

ав