Беларуская Служба

Чарговая дзяржава купляе турэцкія «Байрактары»

01.01.2022 10:26
Прадметам дамовы паміж Турэччынай ды Іракам з'яўляюцца восем беспілотных лятальных апаратаў разам з трыма станцыямі наземнага кіравання.
 Bayraktar TB2
Дрон Bayraktar TB2 УС Украіны Крыніца: https://twitter.com/kpru/status/1453053719814328321/photo/1

Ірак падпісаў кантракт на пакупку турэцкіх беспілотных тактычныя сістэмы Bayraktar TB2 і стане яго наступным карыстальнікам. Дадзенае ўзбраенне ўжо маюць, альбо ў бліжэйшым часе прымуць на ўзбраенне Азербайджан, Кыргызстан, Лівіяй, Марока, Нігер, Польшча, Катар, Турцыя, Туркменістан і Украіна, чытаем на партале defence24.pl.

Пагадненне было раскрытае толькі ў апошнія дні года, нягледзячы на тое, што яно было падпісана яшчэ ў лістападзе. Прадметам дамовы паміж Турэччынай ды Іракам з'яўляюцца восем беспілотных лятальных апаратаў разам з трыма станцыямі наземнага кіравання, узбраеннем і навучальным пакетам. Акрамя таго, магчымая пастаўка яшчэ чатырох дадатковых машын.

Перамовы аб куплі вяліся з 2020 года - у перыяд, калі Bayraktar TB2 даказаў сваю баявую эфектыўнасць у трэцім па ліку канфлікце, у армяна-азербайджанскай вайне 2020 года. Раней Bayraktar TB2 адыграў вялікую ролю ў канфліктах у Лівіі і Сірыі, пісалі на польскім партале ваеннай тэматыкі defence24.pl.

эж

Прэзідэнт Анджэй Дуда адправіцца з візітам у Турцыю

23.05.2021 12:11
Падчас двухдзённага візіту абмяркоўвацца будуць бяспека і супрацоўніцтва ў рамках НАТА і развіццё эканамічнага супрацоўніцтва.