Прэзідэнт Польшчы перастаў прымяняць Акт памілавання. Апошні раз Анджэй Дуда зрабіў гэта роўна паўгода таму. 2 ліпеня 2021 года памілаваў дзве асобы, з якіх адна была прысуджаная за абразу, а другая за махлярства. У прыватнасці, у выпадку першай, прэзідэнт скараціў тэрмін суда для ўмоўна спыненай крымінальнай справы, а другую асобу – датэрмінова вызваліў ад адбыцця рэшты пакарання, паведамляе Rzeczpospolita.
Згаданыя асобы могуць лічыць сябе шчасліўчыкамі, паколькі пасля іх прэзідэнт нікога больш не памілаваў. Паводле выдання, Анджэй Дуда вельмі рэдка прымяняе Акт памілавання – найбольш рэдка з усіх прэзідэнтаў Польшчы пасля 1989 года.
Верагодна, найчасцей гэтай прэрагатывай карыстаўся Лех Валэнса, які памілаваў ажно 3 454 асуджаных. Аляксандр Квасьнеўскі таксама шырока выкарыстоўваў згаданае права. Цягам двух тэрмінаў прэзідэнцкіх паўнамоцтваў ён памілаваў 4 288 чалавек.
Паводле выдання, прарыў адбыўся пасля таго, як пасаду прэзідэнта заняў Лех Качыньскі. З гэтага часу Акт памілавання прымяняўся выпадкова. Газета адзначае, што Лех Качыньскі памілаваў 201 асобу, а яго пераемнік Браніслаў Камароўскі – 360 чалавек.
«Анджэй Дуда яшчэ больш затармазіў тэмпы, таму што падчас першага тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў памілаваў толькі 95 чалавек. За год другога тэрміну зрабіў гэта толькі 14 разоў, дарэчы апошні раз 2 ліпеня. Пазней прэзідэнт прыняў яшчэ 21 рашэнне, але ўсе адмоўныя. Настолькі вялікага, бо паўгадовага перапынку ў памілаванні ў выпадку прэзідэнта Дуды яшчэ не было», – нагадвае Rzeczpospolita.
аз