Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнхаўзер-Дуда сустрэліся з жаўнерамі Войска Польскага, афіцэрамі Памежнай службы, паліцыянтамі, а таксама пажарнікамі, якія служаць на мяжы.
Калядная сустрэча прайшла ў Люблінскім ваяводстве ў гарадку Кодэнь. Прэзідэнцкая пара таксама ўсклала кветкі да помніка Незалежнасці.
Сустрэча завяршылася калядным канцэртам у Кодэнскай базіліцы.
IAR/аз