Беларуская Служба

Старшыня праўлення ПР Агнешка Каміньска: Існуе патрэба пашырэння вяшчання на беларускай мове

13.01.2022 14:14
Пасля пачатку масавых паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі нашая рэдакцыя атрымала дадатковае заданне: падрыхтоўку выпуску навін у эфіры Першай праграмы.
Аўдыё
.
.Fot. Polskie Radio

 Выпускі выходзяць тры разы ў дзень: 8.40; 14.20 і 00.20 на доўгіх хвалях частата 225 кГерц. Іх выдатна чуваць на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Старшыня праўлення ПР Агнешка Каміньска кажа, што ганарыцца тым, як ПР падтрымлівае дэмакратычную супольнасць Беларусі.

-Беларуская служба Польскага радыё для замежжа – гэта вельмі важная адзінка ў радыё. Беларускую рэдакцыю чуваць амаль ва ўсёй Еўропе. Дзякуючы доўгім хвалям Першай праграмы Польскага радыё, дзякуючы цяжкай працы журналістаў выпускі беларускіх навін чутныя таксама ў Беларусі.

Агнешка Каміньска лічыць, што ёсць патрэба беларускамоўнага замежнага вяшчання на тэрыторыю Беларусі.

-Існуе патрэба пашырэння вяшчання на беларускай мове. Тое, што можна зрабіць з Польшчы, а таксама тое, што ў нашых сілах, мы робім, але калі б была магчымасць вяшчаць не толькі на доўгіх хвалях у эфіры Першай праграмы ПР, то гэты было б цудоўна. Аднак, гэта таксама залежыць ад Лукашэнкі. Мы ведаем, што вяшчанне на тэрыторыю Беларусі – гэта вельмі няпростая рэч.

Старшыня праўлення склала свае пажаданні з нагоды 30-годдзя БСПР.

-Я, як старшыня праўлення Польскага радыё, ад свайго імя і імя ўсіх працаўнікоў, зычу вам чарговых дзясяткаў гадоў цудоўнай працы. Я б ахвотна пажадала, каб вы паведамлялі толькі пра добрыя рэчы, але рэчаіснасць зусім іншая. Мяне радуе, што гэта вельмі дакладная, сумленная праца. Жадаю нам, вам і слухачам, каб і надалей так было.

Першая перадача Беларуская рэдакцыі выйшла ў эфір 13 студзеня 1992 году.

ав/яс

«Магія радыё, мікрафону і студыі мяне «ўсмактала» так, як губка ўсмоктвае ваду»

13.01.2022 12:11
Размова з Нінай Баршчэўскай – першым галоўным рэдактарам Беларускай служба Польскага радыё на 30-гадовы юбілей рэдакцыі.