Беларуская Служба

Хатнія спосабы палепшыць якасць паветра ў кватэры

21.01.2022 16:19
Зімой, у ацяпляльны сезон, узровень забруджвання за вокнамі павышаецца.
Аўдыё
  • Хатнія спосабы палепшыць якасць паветра ў кватэры
.
.Pexels/pixabay.com/CC0

– Ёсць простыя спосабы палепшыць якасць паветра ў кватэры, – кажа Малгажата Свігонь, аўтар даведнікаў амаль па ўсіх бытавых пытаннях.

Вядома, самы просты спосаб ачысціць паветра ў кватэры або доме – набыць ачышчальнікі паветра, якія будуць рабіць гэта аўтаматычна. Але гэта даволі дарагія прылады і калі паверхня дома вялікая, то на адной прыладзе справа не скончыцца, бо яны ачышчаюць толькі абмежаваную колькасць паветра.

Малгажата Свігань звяртае ўвагу, што асвяжыць паветра прасцей за ўсё праветрываючы кватэру. Аднак, рабіць гэта трэба ўважліва, бо за акном часта бывае смог і такое забруджанае паветра толькі пагоршыць якасць паветра дома.

-Усё ж не праветрываць нельга. Гэта вельмі патрэбна. Найлепшым выйсцем будзе слухаць інфармацыю аб якасці паветра. Цяпер ёсць прыкладанні на тэлефон, якія можна спампаваць. Калі ўзровень забруджання высокі, то нельга адчыняць вокны. Калі на вуліцы прайшоў дождж ці ўтрымліваецца вецер, то ветрыць неабходна. Зімой найгоршая якасць паветра захоўваецца тады, калі тэмпература каля зямлі ніжэйшая, чым у верхніх пластах. Найгоршае паветра заўсёды ноччу, бо ідзе абагрэў дамоў. Лепш за ўсё праветрываць, калі на вуліцы вецер, і рабіць гэта хутка, робячы скразняк. Тады гэта найбольш эфектыўна.

Госць Польскага радыё звяртае ўвагу на тое, што сучасныя вокны герметычныя, але павінны мець вентыляцыйныя адтуліны. Дыфузары павінны быць абсталяваны фільтрамі, якія затрымліваюць небяспечныя пылы. Такія фільтры варта мяняць два разы на год: да і пасля ацяпляльнага сезона.

Расліны – выдатны сродак для ачышчэння і ўтрымання адпаведнай вільготнасці ў дамах. Малгажата Свігань кажа, што гэта даказана навукова.

-Гэта ўжо даўно даказана NASA. Яны яшчэ гады раней збудавалі спецыяльную лабараторыю, у якой змяшчалі розныя расліны і аналізавалі паветра. Даказана, што расліны з’яўляюцца выдатнымі фільтрамі паветра. Яны паглынаюць таксічныя субстанцыі і раскладаюць іх падчас абмену рэчывамі. Кожная расліна мае такія ўласцівасці, але некаторыя з’яўляюцца больш эфектыўнымі. Да ліку больш эфектыўных адносіцца спаціфілумы, драцэны і пальмы, асабліва бамбукавыя.

Для таго, каб кветкі сапраўды ачышчалі паветра дома, неабходна мець хаця б адну кветку на кожныя 10 метраў паверхні, падкрэслівае госця. Пры гэтым гаворка ідзе не пра маленечкую, а большую расліну. Чым больш раслін, тым лепш.

Расліны выконваюць яшчэ адну важную функцыю. Яны ўвільгатняюць паветра. Вільготнасць у памяшканнях – гэта вельмі важны паказнік. Яна не павінна быць ні за высокая, ні за нізкая.

-Перш за ўсё я раю купіць гігрометр, які мерае вільготнасць. Найбольш аптымальная вільготнасць складае 40%. Калі акажацца, што вільготнасць нізкая, то тады можна дадаткова карыстацца ўвільгатняльнікамі паветра.

Для павышэння вільготнасці можна скарыстацца бабуліным метадам і павесіць на батарэі мокрыя ручнікі або ўвільгатняльнікі, напоўненыя вадой. Лепш традыцыйныя керамічныя вырабы, а не пластыкавыя.

Для захавання добрага паветра ў памяшканнях, важныя такія дробныя рэчы, як сістэматычнае выдаленне пылу і забеспячэнне наяўнасці ў пыласоса фільтра HEPA. Трэба клапаціцца пра вентыляцыю. Асаблівым чынам звяртаць увагу на вентыляцыйныя сістэмы на кухні і ў ваннай – тут звычайна вільготна і цёпла, што спрыяе размнажэнню шкодных для здароўя грыбкоў.

Аптымальная тэмпература ўнутры павінна захоўвацца на ўзроўні 21-22 градусы. У спальні лепшая тэмпература яшчэ ніжэйшая: 18 градусаў Цэльсія.

Акружаныя амаль кожны дзень уключанымі электрапрыборамі, мы звычайна не ўяўляем, які ўплыў яны аказваюць на якасць паветра. Яны выпрацоўваюць станоўчыя іоны, якія выклікаюць стомленасць, галаўны боль і агульнае пагаршэнне самаадчування. Для здароўя чалавека карысныя адмоўныя іоны, якія выпрацоўваюцца, напрыклад, падчас навальніцы, пасля якой так прыемна і свежа дыхаць. Спосабам адмоўнай іанізацыі паветра ў кватэры з'яўляецца выкарыстанне, напрыклад, лампаў з кавалкаў каменнай солі, якія пры награванні вылучаюць адмоўныя іоны, але нават не ўключаныя яны зʼяўляюцца міні-іянізатарамі.


ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце