Беларуская Служба

«Палякі будуць ганарыцца дапамогай, якую аказваюць Украіне»

13.05.2022 09:31
Маштаб польскай дапамогі беспрэцэдэнтны, але пра падрабязнасці можна будзе гаварыць толькі пасля заканчэння вайны, кажа віцэ-міністр абароны Марцін Ацепа.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Марцін АцепаPAP/Rafał Guz

Маштаб польскай дапамогі Украіне беспрэцэдэнтны. Аднак падтрымка Украіны таксама ў нашых інтарэсах, кажа ў размове з выданнем Polska Times.pl намеснік міністра нацыянальнай абароны, лідар асацыяцыі «OdNowa» Марцін Ацепа.

Паводле віцэ-міністра, наш абавязак – павялічыць кошт расійскай агрэсіі супраць Украіны – як у ваенным, так эканамічным і палітычным плане. «Расія павінна быць выключаная з групы краін, якія ўдзельнічаюць у нармальных міжнародных адносінах, пакуль яна не выйдзе цалкам з Украіны», – мяркуе намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы. На яго думку, нельга цяпер падрабязна інфармаваць пра падтрымку Украіны.

«Мы, вядома, падтрымліваем Украіну на многіх узроўнях, заўсёды рэагуючы на просьбу ўкраінскага боку(…) Я магу толькі сказаць, што маштаб дапамогі беспрэцэдэнтны», – сказаў Ацепа. Палітык дадаў, што пра падрабязнасці можна будзе гаварыць толькі тады, калі вайна скончыцца. «Я гарантую, што палякі будуць ганарыцца сваёй дзяржавай і ўладай», – падкрэсліў Ацепа.

Паводле палітыка, любая падтрымка, якую заходні свет аказвае Украіне, таксама ў нашых інтарэсах. «Украінцы змагаюцца таксама за нас з нашым самым агрэсіўным і мілітарызаваным супернікам, антыеўрапейскай Расіяй», – заявіў віцэ-міністр у размове з выданнем Polska Times.pl.

Паводле яго, пасіўнасць свабоднага свету ў дачыненні да агрэсіі аднаго дыктатара можа падахвочваць іншых. «Мы павінны даць моцны сігнал усяму свету, іншым дыктатурам, што ўжываць сілу нявыгадна», – адзначыў палітык і дадаў, што вяртанне да бізнесу з Расіяй – гэта фінансаванне чарговай агрэсіі супраць іншых краін у будучыні.

аз

Уладзімір Зяленскі: Ад маштабу дапамогі Украіне залежыць канец вайны

16.04.2022 15:36
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ад маштабу дапамогі Украіне і памеру санкцый, накладзеных на Расію, таксама залежыць, колькі ўкраінцаў захавае жыццё.