Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім пасту з тунца на снеданне альбо вячэру (РЭЦЭПТ)

17.05.2022 09:02
Гэтая папулярная ў Польшчы страва смачная, карысная і арыгінальная. 
Аўдыё
Паста з тунцафота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

бляшанка тунца ва ўласным соку (раздробнены або ў кавалках)

2 звараныя ўкрутую яйкі

2 марынаваныя агуркі

маянэз

натуральны ёгурт

соль

перац

Падрыхтоўка

Яйкі дробна нарубіце. Агуркі нарэжце як мага драбней. Складнікі пакладзіце ў міску і дадайце раздробнены тунец. Дадайце маянэз і ёгурт на свой густ, запраўце пасту соллю і перцам. Старанна змяшайце.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец