Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім пасту з яек на снеданне альбо вячэру (РЭЦЭПТ)

24.05.2022 09:07
Гэтая папулярная ў Польшчы страва смачная, карысная і арыгінальная.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім пасту з яек на снеданне альбо вячэру
Яечная паста фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

4 яйкі
1 марынаваны агурок
пучок зялёнай цыбулі
1-2 чайныя лыжкі маянэзу
соль, лімонны перац

Зварыце ўкрутую яйкі, ачысціце іх і размінайце відэльцам. Агуркі і зялёную цыбулю дробна нарэжце. Усё злучыце паміж сабой, дадайце маянэз, соль і лімонны перац (можна звычайны). Атрымаецца смачная і пажыўная паста.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец