Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем спаржу пад соусам бешамель (РЭЦЭПТ)

09.06.2022 19:28
Спаржа – сезонная вясенняя гародніна, таму цяпер варта выкарыстаць яе даступнасць у продажы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем спаржу пад соусам бешамель
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMarian Weyo/Shutterstock.com

Інгрэдыенты

спаржа
2 шклянкі малака
3 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі
50 г сметанковага масла
1/4 чайнай лыжкі солі, перцу і мускатнага арэха

Спаржа

Вымыйце і абсушыце зялёную спаржу. Абрэжце канцы. Пакладзіце спаржу ў форму для запякання, папырскайце аліўкавым алеем, пасыпце соллю і перцам. Выпякайце каля 10 хвілін у духоўцы пры 180 °C.

Соус бешамель

Растапіце сметанковае масла ў рондалі з тоўстым дном. Дадайце муку, змяшайце, пакуль інгрэдыенты не злучацца. Павольна дадайце малако, увесь час памешваючы, пакуль не атрымаецца аднародны густы соус. Запраўце соллю, перцам і мускатным арэхам. У канцы дадайце палову цёртага сыру і змяшайце, пакуль ён не расплавіцца.

Запечаную спаржу паліце соусам бешамель і пасыпце другой паловай дробна цёртага сыру. Выпякайце каля 20 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 180 ° С.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец