Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем папулярную ў Польшчы страву – макарону з трускалкамі (РЭЦЭПТ)

21.06.2022 09:01
Гэтая страва вельмі папулярная ў Польшчы, і асаблівая яе любяць дзеці.
Аўдыё
Папулярная ў Польшчы страва – макарона з трускалкамі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты на дзве порцыі

200 г макароны
400 г трускалак
3–4 сталовыя лыжкі цукру
1/3 шклянкі вяршкоў 18%

Падрыхтоўка

Макарону адварыце ў падсоленай вадзе. Вымыйце трускалкі, нарэжце і пакладзіце ў міску. Дадайце цукар і разатрыце відэльцам.
Дадайце вяршкі. Гарачую макарону выкладзіце ў талеркі і паліце соусам з трускалак.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец