Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім французскія тосты з халы (РЭЦЭПТ)

12.07.2022 16:04
Гэтая страва спалучае ў сабе некалькі кулінарных традыцый: польскую, яўрэйскую і французскую.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім французскія тосты з халы
Французскія тосты з халыфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

1 хала

3 яйкі

1/3 шклянкі малака

1/2 пачка ванільнага цукру

лыжачка трысняговага цукру

сметанковае масла для смажання

цукровая пудра

Падрыхтоўка

Халу нарэжце скрылікамі сярэдняй таўшчыні. Яйкі ўзбіце з малаком і цукрам. Разагрэйце на патэльні сметанковае масла. Абмакніце халу ў яйку і абсмажце з двух бакоў да залацістага колеру. Пасыпце цукровай пудрай і падавайце з любімымі дадаткамі, напрыклад, ёгуртам, кляновым сіропам, свежай садавіной альбо ягадамі, варэннем.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец