Цяпер найбольш верагодны сцэнар, што калі мы будзем мець справу з чарговай хваляй пандэміі, то хутчэй у лістападзе-снежні, заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі.
«Мяркуецца, што перыяд каля 20 тыдняў – гэта перыяд, калі мы атрымліваем кароткатэрміновы імунітэт, які пасуне восеньскую хвалю, пра якую мы заўсёды казалі ў кантэксце канца верасня – пачатку кастрычніка. Цяпер найбольш верагодны сцэнар, калі мы сутыкнемся з наступнай хваляй, то яна хутчэй будзе пасунутая на лістапад, снежань», – падкрэсліў Нядзельскі.
Ён дадаў, што хоць часовыя перспектывы развіцця пандэміі змяніліся ў параўнанні з мінулым годам, міністэрства па-ранейшаму гатовае да ўсіх сцэнарыяў.
Адам Нядзельскі падкрэсліў, што цяпер галоўныя інструменты ў барацьбе – гэта вакцынацыя, новыя прэпараты і маскі, якія рэкамендуюцца групам рызыкі.
Таксама ён мяркуе, што ў цяперашняй сітуацыі ў выпадку захворвання дастаткова выканаць патрабаванне аб ізаляцыі на бальнічным, як пры тыповай інфекцыі, піша gazetaprawna.pl.
вх