Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем маркоўны суп-крэм паводле рэцэпту з 1895 года (РЭЦЭПТ)

11.10.2022 18:13
Арыгінальны рэцэпт з 1895 года з кнігі «Варшаўскі практычны кухар».
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем маркоўны суп-крэм паводле рэцэпту з 1895 года
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne5 second Studio/Shutterstock.com

Складнікі

Морква – 5 шт.

Масла сметанковае – 60 г.

Мука – 50 гр.

Булён

Соль, цукар

Вазьміце маладую моркву, дадайце сметанковае масла і тушыце пад крышкай. Калі маркоўка будзе гатовая, пратрыце праз сіта (можна выкарыстаць больш сучасныя метады).

Масла падсмажце з мукой i змяшайце з морквай, дадайце трохі солі, цукру, гароднінны булён, каб суп не быў занадта густым. Суп падаём з грэнкамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец