Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем вельмі папулярны ў Польшчы булён (РЭЦЭПТ)

19.10.2022 21:03
Паводле павер'я, суп дапамагае пры прастудзе, аслабленні і пры пахмельным сіндроме.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем вельмі папулярны ў Польшчы булён
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/from my point of view

Першы рэцэпт булёну, які ў Польшчы называецца rosół, з'явіўся ў польскай кулінарнай кнізе «Compendium ferculorum», выдадзенай у 1682 годзе.

Варта ведаць, што булён – гэта суп, здольны літаральна паставіць на ногі кожнага чалавека.

Паводле павер'я, суп дапамагае пры прастудзе, аслабленні і пры пахмельным сіндроме.

Інгрэдыенты для булёну

курыца – 1 шт.

ялавічына – 500 г

морква – 6 шт.

корань пятрушкі – 6 шт.

цыбуля – 2 шт.

корань сельдэрэю – 1 шт.

1/4 галоўкі савойская капусты

1 пучок пятрушкі

1 сталовая лыжка чорнага перцу гарошкам

1 маленькая лыжка цукру

5 лаўровых лісткоў

5 гваздзікоў

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Смачна есці!


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец