Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп па-польску (РЭЦЭПТ)

25.10.2022 19:01
Грыбны суп па-польску характэрны тым, што падаецца з макаронай.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп па-польску
Грыбыjarmoluk /pixabay.com/CC0 Public Domain

Інгрэдыенты на чатыры порцыі

600 г свежых грыбоў (па-за сезонам можна выкарыстаць замарожаныя)

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

1 цыбуля

1,5 л гарачага булёну (агароднінны, курыны альбо ялавічыны па выбару)

200 мл вяршкоў

лыжка лімоннага соку

2 сталовыя лыжкі зялёнай пятрушкі

Падрыхтоўка

Грыбы ачысціце, памыйце і абсушыце. Нарэжце на дробныя кавалачкі. Тушыце цыбулю на сметанковым масле да залацістага колеру, затым дадайце грыбы і таксама смажце, памешваючы, каля 5 хвілін.

Уліце булён і давядзіце да кіпення. Варыце 10-15 хвілін на малым агні. Дадайце вяршкі, запраўце соллю і перцам. Варыце яшчэ каля 2 хвілін. Пад канец дадайце дробна парэзаную пятрушку і лімонны сок. Падавайце з раней адваранай макаронай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец