Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым аладкі з польскага рэгіёну Падгале (РЭЦЭПТ)

01.11.2022 07:03
Рэгіён Падгале знаходзіцца на поўдні Польшчы, а яго найбольш вядомым горадам з'яўляецца гарналыжны курорт Закапанэ.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым аладкі з польскага рэгіёну Падгале
Жыхары горнага польскага рэгіёну Падгале ў народных касцюмах Beata Tabak/shutterstock

Інгрэдыенты

бульба – 500 г

мука пшанічная – 250 г

яйка – 1 шт.

ёгурт – 200 г

часнык – 1 зубчык

соль

перац

алей аліўкавы

дадаткова

тварог паўтлусты – 60 г

брынза – 30 г

натуральны ёгурт – 30 г

зялёная цыбуля – 1 пучок

Перш чым прыступіць да падрыхтоўкі, адварыце бульбу і астудзіце. Можаце таксама выкарыстаць бульбу з учора.

Бульбу і часнык прапусціце праз мясарубку. Дадайце яйка, ёгурт, прасеяную праз сіта муку, соль і перац. Замясіце ўсё ў аднастайнае бульбяное цеста.

З цеста зрабіць аладкі. На разагрэтую патэльню наліце аліўкавы алей. Смажце каля 5 хвілін да румянага колеру.

Тварог змяшайце ў місцы з брынзай і натуральным ёгуртам. Пасыпце парэзанай зялёнай цыбуляй. Падавайце аладкі з тварагом.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец