Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім зацірку ў польскім стылі да супу (РЭЦЭПТ)

08.11.2022 06:02
Зацірку ў польскім стылі можна падаваць з мясным, гароднінным альбо малочным супам.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім зацірку ў польскім стылі да супу (РЭЦЭПТ)
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/from my point of view

3 шклянкі мяснога або агародніннага булёну – 750 мл

2 сярэднія яйкі

5 плоскіх сталовых лыжак пшанічнай мукі – 50 г

соль і перац

Вельмі важна змяшаць яйкі і муку, каб атрымалася ідэальна гладкае цеста – гусцейшае, чым цеста на бліны. Зрабіць гэта можна відэльцам або венчыкам. Аднак, калі ёсць ручны блендэр, то лепш зрабіць менавіта ім. 

У невялікім рондалі закіпяціце тры шклянкі мяснога або любога іншага булёну. Гэта таксама можа быць гародніны суп альбо малако.

Улівайце цеста ў кіпячую вадкасць тонкім струменьчыкам па ўсёй паверхні рондаля. Не змешвайце суп адразу, проста пачакайце некаторы час, каб цеста захавала сваю тэкстуру. Праз некаторы час зацірка падрасце і стане пухнатай. Суп павінен увесь час кіпець, але не моцна. Прыкладна праз хвіліну-паўтары суп можна выключыць.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец