Беларуская Служба

У варшаўскім Храме Провіду Божага пахаваюць прах прэзідэнтаў Польшчы ў выгнанні (ФОТА)

07.11.2022 05:14
У касцёле будзе адкрыты Маўзалей прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні.
Аўдыё
  • У варшаўскім Храме Провіду Божага пахаваюць прах прэзідэнтаў Польшчы ў выгнанні
Świątynia Opatrzności Bożej w warszawskim Wilanowie
Świątynia Opatrzności Bożej w warszawskim WilanowiePawel_Brzozowski/ Shutterstock

Праз некалькі дзён у варшаўскім каталіцкім Храме Провіду Божага будзе адкрыты Маўзалей прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні. 12 лістапада 2022 года ў храме адбудзецца пахаванне праху трох першых прэзідэнтаў Польшчы ў эміграцыі: Уладзіслава Рачкевіча (гады жыцця 1885 – 1947), Аўгуста Залескага (1883 – 1972 г.г.) і Станіслава Астроўскага (1892 – 1982 г.г.).


Władysław Raczkiewicz Władysław Raczkiewicz

У маўзалеі таксама будзе пахаваны прах апошняга прэзідэнта Польшчы ў эміграцыі Рышарда Качароўскага, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе. Акрамя таго, у храме будуць сімвалічныя месцы пахавання прэзідэнтаў Казімежа Сабата і Эдварда Рачыньскага, якія спачываюць у сямейных магілах.

Пасада прэзідэнта Рэспублікі Польшча была, у адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны, прынятай у 1935 годзе, найвышэйшай пасадай у дзяржаве. У верасні 1939 года, калі на Польшчы спачатку напала Германія, а пазней Савецкі Саюз, прэзідэнт Ігнацы Масціцкі прызначыў сваім пераемнікам Уладзіслава Рачкевіча.


Ignacy Mościcki - polski polityk i chemik. Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1926–1939 Ignacy Mościcki - polski polityk i chemik. Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1926–1939

Рачкевіч – першы галава дзяржавы, які законна заняў прэзідэнцкую пасаду ў выгнанні, і такім чынам паклаў пачатак цэлай лініі прэзідэнтаў рэспублікі, якія працавалі спачатку ў Францыі, а потым у Вялікабрытаніі. Працавалі ажно да канца 1990 года, калі апошні прэзідэнт у эміграцыі Рышард Качароўскі перадаў рэгаліі прэзідэнцкай улады абранаму на ўсеагульных дэмакратычных выбарах прэзідэнту Леху Валэнсу.


Prezydent Ryszard Kaczorowski Prezydent Ryszard Kaczorowski

Паводле шматлікіх гісторыкаў, менавіта прэзідэнты Польшчы ў выгнанні разам з урадам у выгнанні захавалі ідэю незалежнай, суверэннай і свабоднай дзяржавы. Вакол прэзідэнтаў і польскага эміграцыйнага ўраду крышталізавалася жыццё польскай эміграцыі не толькі ў палітычным, але і ў культурным плане. Менавіта там, у эміграцыі, захавалася ідэя вольнай і незалежнай Польшчы.


Zdjęcie ilustracyjne Zdjęcie ilustracyjne

Сімвалічнае пахаванне прэзідэнтаў Польшчы ў выгнанні, якіх было шэсць, з’яўляецца завяршэннем святкавання 100-годдзя незалежнасці Польшчы. Нагадаем, Польшча зноўку стала незалежнай 11 лістапада 1918 года, пасля 123 гадоў неіснавання на палітычных картах свету.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

галоўны здымак: Храм Провіду Божага ў варшаўскім раёне Вілянаў 


Больш на гэтую тэму: Машына часу