Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем кармушку – традыцыйны суп з рэгіёну Вармія і Мазуры (РЭЦЭПТ)

22.11.2022 07:01
Кармушка – гэта вельмі густы і сытны суп, які дасканала пасуе на зімовую пару.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем кармушку – традыцыйны суп з рэгіёну Вармія і Мазуры
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Інгрэдыенты

500 г свініны

150 г вэнджанага бекону

250 г кансерваванай фасолі

200 г белакачаннай капусты

100 г смятаны

1 вялікая альбо 2 малыя цыбуліны

70 г таматнай пасты

2 морквы

1 корань пятрушкі

духмяны перац

лаўровы ліст

2 сталовыя лыжкі маярану

пучок пятрушкі

Спосаб падрыхтоўкі

Гародніну (цыбулю, моркву, пятрушку, капусту) памыйце і нарэжце на кубікі. Разагрэйце патэльню і абсмажце цыбулю, бекон і свініну на невялікай колькасці алею. Абсмажанае мяса і цыбулю выкладзіце ў рондаль (найлепей з тоўстым дном і сценкамі), дадайце соль, перац і маяран. Дадайце таксама гародніну. Калі гародніна зробіцца мяккай, дадайце кансерваваную фасолю, а таксама таматную пасту. Тушыце яшчэ 5 хвілін. Затым дадайце смятану і тушыце 5 хвілін. Калі суп атрымаецца занадта густы (хоць ён павінен быць густы па рэцэпту!), можна дадаць крыху вады.

Падавайце гарачую кармушку з зялёнай пятрушкай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец