Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем дранікі з рэгіёну Вармія і Мазуры (РЭЦЭПТ)

06.12.2022 06:03
Вармія і Мазуры – рэгіён, у якім перапляліся культуры і традыцыі, у тым ліку кулінарныя, многіх нацый і этнасаў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем дранікі з рэгіёну Вармія і Мазуры
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Taken/Pixabay

Кілаграм бульбы ачышчаем і тром разам з цыбуляй на дробнай або сярэдняй тарцы. Дадаём 1-2 яйкі і паўшклянкі мукі. Некаторыя рэцэпты не ўтрымліваюць мукі. Вымешваем, у канцы заправіўшы соллю, перцам, кменам, маяранам і дробна парэзанай зялёнай цыбуллю.

З цеста фармуем аладкі дыяметрам каля 10 сантыметраў, якія абсмажваем да залацістага колеру з абодвух бакоў, пажадана на рапсавым алеі.

250 г тлустага тварагу расціраем відэльцам, дадаём 3-4 сталовыя лыжкі 18-працэнтнай смятаны, дробна парэзаную зялёную цыбулю і 2-3 зубчыкі выціснутага часныку. Усё добра змешваем, запраўляем соллю і перцам.

На дранікі выкладваем сталовую лыжку тварожнай масы і багата пасыпаем зялёнай цыбуляй. Таксама можна дадаць хрусткі смажаны бекон.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец