Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем вешанкі з рэгіёну Кашубы (РЭЦЭПТ)

14.12.2022 08:02
Гэтая страва вегетарыянская, таму яна добра падыходзіць на перыяд посту.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем вешанкі з рэгіёну Кашубы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePinkyone/shutterstock

Вешанкі па-кашубску

Інгрэдыенты

вешанкі – 400 г

чырвоная цыбуля – 2 шт.

таматная паста – 2 ст

вада – ⅓ шклянкі

яблычны воцат – 1 сталовая лыжка

цукар – 2 сталовыя лыжкі

соевы соус – 2 сталовыя лыжкі

карыца – ½ лыжачкі

духмянымі перац – 5 гарошын

гарчыца – ⅓ лыжачкі

салодкая вэнджаная папрыка – ½ лыжачкі

агуркі салёныя – 2 шт.

маяран – 1 лыжачка

чарнасліў – 5 шт.

Спосаб прыгатавання

Нарэжце вешанкі ўздоўж пласцінамі і абсмажце па 3 хвіліны з кожнага боку на разагрэтай патэльні са сталовай лыжкай аліўкавага алею. Перакладзіце на талерку.
Цыбулю нарэжце паўколцамі і абсмажце са сталовай лыжкай аліўкавага алею каля 3 хвілін. Дадайце таматную пасту, ваду, яблычны воцат, цукар, соевы соус, карыцу, духмяны перац, гарчыцу і салодкую вэнджаную папрыку. Усё старанна перамяшайце.
Дадайце нарэзаныя кубікамі агуркі, маяран і чарнасліў, нарэзаны тонкай саломкай. Зноў усё змяшайце і смажце каля 15 хвілін.
Дадайце вешанкі і старанна змяшайце. Перакладзіце ўсё ў стэрылізаваныя слоікі. Дайце цалкам астыць і пастаўце ў халадзільнік мінімум на 1 дзень.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец