Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім макоўку – калядную страву з Сілезіі (РЭЦЭПТ + ВІДЭА)

20.12.2022 20:39
Гэтая дэсертная страва арыгінальная, смачная ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім макоўку – калядную страву з Сілезіі
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnegpointstudio/Shutterstock

ІНГРЭДЫЕНТЫ

– 300 г молатага маку

– 200 г разынак

– 1 літр тлустага малака

– 1 пшанічны багет або іншы белы хлеб

– 50 г міндаля

– 100 г грэцкіх арэхаў

- ½ шклянкі цукру

СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ

Мак падзяліце на 3 часткі. Высыпце першую частку маку на дно вялікай міскі або двух маленькіх. Зверху на мак вылажыце сумесь з замочаных на гадзіну ў вадзе разынак і дробна насечаных арэхаў і міндаля. Затым пакладзіце тонка нарэзаны белы хлеб. Пасыпце цукрам і ўліце гарачае малако. Затым зноў мак, арэхі і сухафрукты, булка, цукар і малако.
Апошні слой – мак, сухафруктамі можна ўпрыгожыць верх стравы.
Дайце страве астыць, а потым пастаўце ў халадзільнік прыкладна на суткі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец