Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: на праваслаўныя Каляды робім падляскую куццю (РЭЦЭПТ + ВІДЭА)

03.01.2023 06:02
Гэтая дэсертная страва арыгінальная, смачная ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: на праваслаўныя Каляды робім падляскую куццю
КуццяPAP/Wojciech Pacewicz

Рэцэпт з кнігі «Забытая кухня польскага памежжа»

* 1 шклянка ячных, пярловых альбо пшанічных крупаў

* 3/4 шклянкі маку

* 1/2 шклянкі цукру

* 4 сталовыя лыжкі мёду

* 5 грам разынак

* 5 грам арэхаў

* 5 г апельсінавай цэдры

* 3/4 шклянкі вяршкоў

Мак заліць 2 шклянкамі кіпеню, давесці да кіпення і настаяць некалькі гадзін. Старанна працадзіць. Пасля адцэджвання вады мак двойчы здрабніць у кухонным камбайне праз дробнае сіта, дадаўшы цукар пры другім перамоле.
Крупы некалькі разоў старанна прамыць, заліць вадой і зварыць да мяккасці. Астудзіць. Злучыць з макам, разынкамі, арэхамі і цэдрай. Дадаць мёд і вяршкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў падляскай куцці

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец