Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем кменны суп паводле рэцэпту з гор Бяшчады (РЭЦЭПТ + ВІДЭА)

17.01.2023 06:12
Гэтая страва арыгінальная, смачная, духмяная, карысная для здароўя ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем кменны суп паводле рэцэпту з гор Бяшчады
Прыправыpixabay.com/monicore/pixabay free licence use

Інгрэдыенты

булён з гародніны – 2 л

часнык – 2 зубчыкі

кмен – 50 г

сметанковае масла – 1 ст. л.

мука – 1 ст. л.

смятана – 1 шклянка

пятрушка – 0,5 пучка

цукар – 1 ч.л

соль, перац

Давесці булён да кіпення. Дадаць кмен і старанна перамяшаць. Сметанковае масла растапіць, усыпаць муку, абсмажыць да залацістага колеру. Дадаць у адвар кмен разам з раздробленым часныком. Давесці да кіпення, перыядычна памешваючы.

Варыць некалькі хвілін на слабым агні, пазней працадзіць. Некалькі лыжак супу змяшаць са смятанай і ўліць у рэшту супу, каб смятана не зварылася. Зноў давесці да кіпення, пастаянна памешваючы.

Заправіць соллю, цукрам, перцам і па жаданні соевым соусам. Пасыпаць пятрушкай.

Падаваць можна з тостамі, абсмажанымі на патэльні і пашмараванымі зубчыкам часныку, альбо з грэнкамі, якія ўсыпаем у суп.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў кменнага супу


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец