Беларуская Служба

Легендарнай перадачы Польскага радыё споўнілася 50 гадоў (ФОТА)

03.03.2023 20:16
Упершыню перадача выйшла ў эфір 1 сакавіка 1973 года на хвалях Першага каналу Польскага радыё. 
Аўдыё
  • Легендарнай перадачы Польскага радыё споўнілася 50 гадоў
1 marca Sygnały dnia świętować będą 50 urodziny
1 marca "Sygnały dnia" świętować będą 50 urodziny! PR

1 сакавіка споўнілася 50 гадоў адной з вядомых і легендарных перадач Польскага радыё «Сігналы дня» (Sygnały Dnia).

Упершыню перадача выйшла ў эфір 1 сакавіка 1973 года на хвалях Першага каналу Польскага радыё. Першапачаткова яна ішла ў запісе, але вельмі хутка журналісты дзяржаўнага радыё пачалі працаваць у прамым эфіры. У 73-м годзе перадача пачыналася а 07:00 гадзіне раніцы і працягвалася ўсяго толькі 17 хвілін. Але ўжо ў 1975 годзе час перадачы склаў 2 гадзіны: з 06:00 да 08:00.

Журналісты, якія працавалі пры стварэння перадачы. Архіў Польскага радыё, фота: Mirosław Stankiewicz Журналісты, якія працавалі пры стварэння перадачы. Архіў Польскага радыё, фота: Mirosław Stankiewicz

Чарговыя змены адбыліся ў 1978 годзе: тады перадача пачыналася а 04:00 і заканчвалася а 09:00. Цягам дзясяткаў гадоў «Сігналы дня» былі галоўнай ранішняй музычна-інфармацыйнай перадачай краіны. З 1989 года і па сённяшні дзень перадача выходзіць у эфір з 06:00 да 09:00 раніцы ад панядзелку да пятніцы.

З нагоды юбілею ў прамым эфіры Першага каналу Польскага радыё 1 сакавіка, менавіта ў часе эфіру «Сігналаў дня», адбылося адзначэнне 50-годдзя. Былі віншаванні, пажаданні і вялікія юбілейны торт, які парэзала старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска. Яна таксама павіншавала ўсіх аўтараў «Сігналаў» з гэтай датай.

- Я крыху хвалююся, таму што прыгожы юбілей перадачы... Жадаю ўсяго найлепшага камандзе, якая працуе, працавала і будзе працаваць над гэтай перадачай. Усяго найлепшага таксама жадаю слухачам «Сігналаў дня» і Першага каналу. «Сігналы дня», «Чатыры пары года», «Лета з радыё» – гэта культавыя праграмы! З глыбіні сэрца жадаю ўсяго найлепшага!

Цягам многіх гадоў «Сігналы дня» былі і застаюцца перадачай, у якой палітыкі расказваюць пра важнейшыя справы ў жыцці краіны, што становіцца тэмай дня ў іншых СМІ.


Старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска і дырэктар Першага каналу Польскага радыё Марцін Кусы рэжуць святочны торт Старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска і дырэктар Першага каналу Польскага радыё Марцін Кусы рэжуць святочны торт

У сувязі з юбілеем жадаем калегам з Першага каналу Польскага радыё шмат здароўя, поспехаў і наступных 50 гадоў у эфіры!

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу