Беларуская Служба

Пачалося штогадовае скідванне рагоў аленямі

17.03.2023 13:50
Яны часта выкарыстоўваюцца не толькі калекцыянерамі, але і для вырабу розных відаў прадукцыі, у т.л ювелірнай, і мэблі.
Аўдыё
  • Пачалося штогадовае скідванне рагоў аленямі
АленьPhoto: USA-Reiseblogger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля восеньскага гону алені скідваюць рогі толькі цяпер, кажа ветэрынар Ежы Зентэк, з Прыродніцкага ўніверсітэту ў Любліне:

-Аленевыя, чым старэйшыя, тым большыя ў іх рогі. Такая жывёла становіцца больш мускулістая, значна большая. Самцы пачынаюць вельмі голасна падаваць голас. Маладзейшыя рэалістычна ацэньваюць свае шанцы: мы не будзем уваходзяць у кантакт з наймацнейшым самцом, можа яшчэ не ў гэтым годзе.

Анэта Славіньска з Генеральнай дырэкцыі «Дзяржаўных лясоў» у Любліне тлумачыць, што звычайна рогі маюць толькі самцы, але ёсць выключэнні:

-Калі казаць пра польскіх аленевых, то рогі ёсць толькі ў самцоў. Калі казаць пра гатунак паўночнага аленя, які натуральна ў Польшчы не выступае, то рогі могуць быць і ў самцоў, і ў самак. Да рагоў аленевых ставяцца як да лясной падсцілкі. Калі мы знойдзем адну штуку, то рогі належаць да таго, хто знайшоў. Выключэнне – рогі разам з чэрапам. У такім выпадку мы павінны паінфармаваць адміністрацыю лесу ці бліжэйшае паляўнічае кола. Чым большыя рогі, тым большы шанец знайсці дзве пары рагоў. Чаму? Калі вялікі самец аленя, бык, мае вялікія рогі, губляе адну палову, то яго раўнавага парушаецца, ён будзе старацца згубіць другую палову.

Аленевыя рогі з дагістарычных часоў выкарыстоўваюцца чалавекам для вырабу прылад працы, зброі, упрыгожанняў і цацак. Рогі высакародных аленяў часта выкарыстоўваліся першабытнымі людзьмі для вырабу матык, а ў краінах Азіі на працягу тысяч гадоў з іх рабілі лекавыя сродкі. Аленевыя рогі лічацца таксама каштоўным паляўнічым трафеем, і ў XX стагоддзі паляўнічымі клубамі была распрацавана цэлыя класіфікацыі рагоў у залежнасці ад іх трафейнай каштоўнасці.

-Частка людзей мае такое хобі: збіраць, калекцыянаваць рогі, а частка мае з гэтага фінансавыя карысці, прадаючы рогі. З іх робяць, напрыклад, прынагодныя медалі. З іх робяць гузікі, рукаяткі для нажоў, іх выразаюць нават у выглядзе каплічак, прысвечаных святому Губерту. Робяць мэблю. Спосабаў выкарыстання ёсць шмат. Чым старэйшы алень, тым большыя рогі. Свой пік яны дасягаюць ва ўзросце 10-12 гадоў. Але гэта таксама залежыць ад генетыкі, ад харчовай базы, ад паступлення мікраэлементаў, то бок усяго таго, што арганізму патрэбна для росту рагоў, а рост новых рагоў для арганізму з’яўляецца вялікім высілкам. Калі казаць пра благароднага аленя, то перыяд скідвання рагоў залежыць ад узросту самца. Самцы больш спелыя, скажам, дарослыя, скідваюць рогі ў канцы лютага-сакавіку, у сваю чаргу маладзейшыя асобнікі – у больш познім часе, – расказвае Анджэй Лаціц з Саюзу паляўнічых Акруговага ўпраўлення ў Любліне.

У многіх відаў аленевых умеранага пояса рогі скідаюцца і адрастаюць зноўку кожны год. Новыя рогі фармуюцца першапачаткова з храсткоў, а затым абрастаюць касцяной тканінай. Пасля восеньскага гону алені скідваюць рогі толькі цяпер, кажа ветэрынар Ежы Зентэк:

-Пасля перыяду гонаў косць трэба харчаваць. А паколькі гэта тканіна стала актыўная, гэта становіцца бессэнсоўным і жывёла сама скідвае рогі. Там паяўляецца далікатны крывацёк, але месца вельмі хутка зарастае скурай і працэс пачынаецца па новаму.

Шукальнікі і аматары рагоў аленяў менавіта цяпер павінны накіроўвацца ў лясы і шукаць гэты трафей.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце