Беларуская Служба

Цікавасць да беларускага павільёну на Кніжным кірмашы - вялікая

27.05.2023 10:31
З чацвярга па нядзелю ў Палацы навукі і культуры ў Варшаве будзе праходзіць кніжны кірмаш.
Аўдыё
  • Цікавасць да беларускага павільёну на Кніжным кірмашы - вялікая
Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашыЛ.Вялічка/radyjo.net

На ім свой стэнд маюць незалежныя беларускія выдаўцы, якія цяпер дзейнічаюць за межамі Беларусі. Выдаўцы падзяліліся сваімі ўражаннямі: амаль усе наведвальнікі стэнду выходзіць з купленымі кнігамі, а пазітыўны водгук ідзе не толькі ад беларусаў, але і палякаў.

-Беларусы прыходзяць, іх вельмі радасна бачыць. Яны «галодныя» на кнігі. Я бачу, што мы з калегамі можам даць вялікі выбар для чытання. Падабраць кожнаму да сэрца, мастацкую ці навуковую літаратуру, вершы. Таксама цікава, што падыходзяць польскія і замежныя выдавецтвы, наладжваюцца кантакты. Гэта прыязны кантакт. Беларусь цікава на ўзроўні міжасабовай камунікацыі. Няма дыскрымінацыі і негатыву. Усе гатовыя дапамагчы, падзяліцца кантактамі. Я не спадзявалася сустрэць такога спрыяння. Як толькі кажаш, што мы з Беларусі і выдаем кнігі па-беларуску, а гэта крытычна важны момант, усе дэманструюць вельмі добрае веданне нашай сітуацыі і с прыязнасцю адгукаюцца, – гаворыць Кацярына Андрэева з «Гутэнберга».

Андрэй Янушкевіч расказвае, што незалежныя выдаўцы не баяліся, што ў павільён ніхто не прыйдзе:

-Яшчэ калі толькі мы думалі пра беларускі павільён на кніжным кірмашы ў Варшаве, то у нас, у выдаўцоў, не было шмат апасенняў, боязі, што ў нас не будзе наведвальнікаў. Мы ведаем, што ў Варшаве жыве шмат беларусаў, па продажах мы ведаем, што яны цікавяцца кнігамі на беларускай мове. Нашай задачай было прапанаваць вялікі асартымент: навінкі, класіка, бестселеры, усё, чым мы можам пахваліцца. Мы ўжо тут другі дзень, я бачу, што колькасць наведвальнікаў вельмі высокая. 9 з 10 чалавек выходзяць з павільёна з купленымі кнігамі. Гэта значыць, што людзі прыходзяць мэтанакіравана, а значыць справа развіваецца.

Беларускі стэнд – гэта таксама сустрэчы з аўтарамі: Сяргеем Тарасавым, Уладзіміра Арловым, Андрэем Хадановічам, Паўлінай Скурко, Святланай Курс, Настай Кудасавай,Сафіяй-Святланай Дземідовіч, Аляксандрам Кудрыцкім, Дзмітрыем Гулецкім, Алесем Аркушам, Васілём Дранько-Майсюком.

У далучаным гукавым файле слухайце размову з выдаўцамі.

слухайце аўдыё

Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы

Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы

Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы
Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы Беларускі стэнд на варшаўскім Кніжным кірмашы