Беларуская Служба

У Беластоку абмяркоўваюць беларускую гісторыю за куфлем піва

04.06.2023 18:40
Першы сезон Beer&History закончыўся на мінаючым тыдні сустрэчай з беларускім літаратарам і гісторыкам Уладзімірам Арловым і прэзентацыяй яго кнігі.
Аўдыё
  • Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку.
  . .
Гістарычныя кнігі У. Арлова.фота: Яраслаў Іванюк

У рамках Гістарычнага Клубу Beer&History («Піва і гісторыя») за амаль год існавання ў Беластоку адбылося больш за 40 сустрэч. Арганізатары з самога пачатку хацелі, каб стварыць месца, дзе пра важныя гістарычныя падзеі і працэсы можна было б паразмаўляць у свабоднай атмасферы, вярнуць старую ўніверсітэцкую традыцыю, калі пасля заняткаў студэнты маглі пайсці на піва са сваім прафесарам і там абмяркоўваць розныя пытанні.

Першы сезон Beer&History закончыўся на мінаючым тыдні сустрэчай з беларускім літаратарам і гісторыкам Уладзімірам Арловым і прэзентацыяй кнігі «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі», выдадзенай Фондам Kamunikat.org.

Ініцыятар гэтых сустрэчаў Алесь Кіркевіч лічыць, што эксперымент з такім фарматам спрацаваў.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

Яраслаў Іванюк


Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку. Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку.

Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку. Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку.

Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку. Гістарычныя сустрэчы ў Беластоку.