Беларуская Служба

Дзяячка таварыства «Wspólnota Polska»: У Беларусі назіраем катастрофу – абсалютна ўсё польскае выкарчавана і закапана пад зямлю

06.07.2023 14:00
Старшыня варшаўскага аддзелу таварыства «Wspólnota Polska» Агнешка Богуцка стаяла ля вытокаў польскага нацыянальнага адраджэння ў Беларусі.
Аўдыё
  • Дзяячка таварыства «Wspólnota Polska»: У Беларусі назіраем катастрофу – абсалютна ўсё польскае выкарчавана і закапана пад зямлю
Andrzej Poczobut w białoruskim więzieniu
Andrzej Poczobut w białoruskim więzieniu twitter.com/LukaszJasina

У сераду, 5 ліпеня ў Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы адбылася прэм’ера дакументальнага фільму «Zakazana Narodowość» (па-бел. «Забароненая нацыянальнасць»). Стужка была знятае няўрадавай арганізацыі «Маладыя крэсы», яна апавядае гісторыю маладых палякаў з Беларусі, які ўласна і стварылі гэту арганізацыю. Героі фільму – студэнты, журналісты, танцорка і мастак распавядаюць аб тым як гэта быць палякам у Беларусі эпохі кіравання Аляксандра Лукашэнкі, а назва дакументальнай карціны адразу дае адказ на гэта пытанне.

Герой фільму Марк Ляшчынскі з Ліды ўжо тры гады як жыве ў маляўнічым мястэчку Тыкоцін на Падляшшы – адпаведнай месца для маладога мастака. Марк распавядае, што ў яго ўсведамленні нацыянальнай ідэнтычнасці вялікую ролю адыгралі дзядуля і бабуля:

Старшыня варшаўскага аддзелу таварыства «Wspólnota Polska» Агнешка Богуцка стаяла ля вытокаў польскага нацыянальнага адраджэння ў Беларусі. Агнешка Богуцка звярнула ўвагу на ключавую ролю адукацыі ў гэтым працэсе:

-Я асабіста напісала статут Polskiej Macierzy Szkolnej у Беларусі, добра памятаю, як адраджалі гэтыя структуры ў Беларусі. Важна было з самага пачатку аддзяліць пытанне адукацыі ад палітыкі. Бо Саюз палякаў ён заўжды быў і будзе палітычна заангажаваны, а адукацыя мае першачарговае значэнне. Маладзён расце, сталее, а час мінае. І тут, альбо мы паспеем яго пазнаёміць з польскай культурай, дапаможам вярнуцца да мовы продкаў вывучыць гісторыю прашчураў, або мы яго страчваем назаўжды і ён абыякавы да польскасці ідзе далей у дарослае жыццё. З гэтае прычыны Міністэрства адукацыі ў Польшчы было вельмі важна падтрымаць аднаўлення структур Polskiej Macierzy Szkolnej у Беларусі на пачатку 1990-ых гадоў.

Важнасць польскай адукацыі для Палоніі вельмі добра паказана ў гэтым фільме, які толькі што паглядзелі – «Забароненая нацыянальнасць». Большасць яго герояў, а таксама ўдзельнікаў нашай сённяшняй сустрэчы выхоўваліся менавіта арганізацыяй Polska Macierz Szkolna. Адукацыя адыграла вялізарную ролю, але гэта каштавала вялікага высілку. Менавіта таварыства «Wspólnota Polska» пабудавала дзве вялізарныя школы з польскай мовай навучання ў Ваўкавыску і Гродна. Гэта вельмі прыгожыя і дарагія будынкі, якія мы страцілі. Агулам наша арганізацыя Wspólnota Polska пабудавала або адрамантавала 18 Польскі дамоў на тэрыторыі ўсё Беларусі. Як бачыце, польскі рух у Беларусі быў вельмі актыўны.

Аднак цяперака, на пачатку гэтага году рэжым Лукашэнкі нанёс апошнія ўдары па польскіх адукацыйных установах у Беларусі. Адметна, што ў Беларусі польскія ўстановы паўставалі самастойна і стыхійна, гэта была ініцыятыва, якая сыходзіла ад саміх людзей. Палякам у Беларусі былі патрэбныя такія пляцоўкі і яны іх самастойна стваралі, будавалі і займаліся імі. Там адбывалася жыццё польскай меншасці ў Беларусі. Сёлета ў Беларусі назіраем катастрофу – абсалютна ўсё выкарчавана і закапана пад зямлю, як магілы польскіх жаўнераў так і польскія арганізацыі.

Міраслаў Капцэвіч – кіраўнік польская няўрадавай арганізацыі «Маладыя Крэсы», якая гуртуе польскую моладзь з Літвы, Латвіі, Украіны, але перад усім з Беларусі, параўноўвае цяперашняе становішча беларускі палякаў з савецкім, а нават царскім перыядам гісторыі Беларусі.

Слухайце аўдыё!

эж

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У Польшчы адбудуцца мітынгі, набажэнства, вечары памяці

21.05.2023 07:46
Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня пройдуць у розных краінах і гарадах. У Польшчы ў розных гарадах запланаваныя мітынгі, вечары памяці.

Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 грамадзянаў Беларусі з-за прысуду Пачобуту

29.05.2023 17:27
Гэта рэакцыя польскіх уладаў у Варшаве на тое, што Мінск пакінуў у сіле васьмігадовы прысуд журналісту і аднаму з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту. Другая прычына – рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць апазіцыі, якія працягваюцца.