У Польшчы расце колькасць захворванняў ракам тоўстай кішкі, паведамляе партал wp.pl. Штогод у выніку хваробы паміраюць 12 тыс. палякаў. Згаданая хвароба дыягназуецца ў 18 тыс. жыхароў Польшчы. Са статыстычных дадзеных вынікае, што гэта трэцяе па частаце анкалагічнае захворванне – пасля раку прастаты і лёгкага ў мужчын, і грудзі і лёгкага ў жанчын. У апошні час колькасць захворванняў ракам лёгкіх у Польшчы знізілася, а вось ракам тоўстай кішкі – расце.
У 2000-2020 гадах ва ўзроставай групе 20-40 гадоў лічба захворванняў ракам тоўстай кішкі, шчытападобнай залозы і меланомай вырасла на 100-150%. За рост выкрыванняў адказвае лепшая дыягностыка, але перш за ўсё прычына росту – наш стыль жыцця і атачэнне: забруджанае навакольнае асяроддзе, неадпаведнае харчаванне, мала руху і г.д.
вс