Беларуская Служба

Віртуальная рэчаіснасць дапамагае лячыць малых пацыентаў у чэшскай Астраве

01.08.2023 19:44
«У VR-прасторы яны могуць гуляць па лесе, па марскім дне ці наведаць касмічную станцыю. У выніку, дзеці менш канцэнтруюцца на тым, што, напрыклад, будзе адбывацца падчас перавязкі»,
Ілюстрацыя Фота: shutterstock/Indypendenz

У Аддзяленні апёкавай і рэканструкцыйнай хірургіі Факультэцкай лякарні чэшскага гораду Астрава віртуальную рэальнасць ужываюць у якасці сродку барацьбы са страхам у дзіцячых пацыентаў, якім трэба будзе прайсці праз хірургічнае ўмяшанне. Напрыклад, тэхналогія VR (віртуальная рэчаіснасць) дазваляе адцягнуць увагу дзяцей і расслабіць іх падчас балючых і непрыемных перавязак.

«Дзеці ведаюць, што іх чакае нешта непрыемнае. Таму рэакцыя часта бывае бурнай, дзеці супраціўляюцца, тэлефануюць бацькам і г. д. Пры дапамозе новых тэхналогіі нам удаецца адцягнуць іх ад негатыўных думак», – патлумачыла сястра апёкавага аддзялення Факультэцкай лякарні ў Астраве. Акуляры віртуальнай рэальнасці дапамагаюць перанесці педыятрычных пацыентаў у больш прыемнае месца. «У VR-прасторы яны могуць гуляць па лесе, па марскім дне ці наведаць касмічную станцыю. У выніку, дзеці менш канцэнтруюцца на тым, што, напрыклад, будзе адбывацца падчас перавязкі», – дадала медсястра.

Калі эксперымент акажацца паспяховым, новы метад можа быць распаўсюджаны на іншыя лякарні ў Чэхіі. «Спачатку мы хочам праверыць тэхналогію VR на дзецях, але другая мэтавая група – дарослыя, які пазбаўленыя магчымасці самастойнага руху і не могуць выйсці на вуліцу, а віртуальная рэальнасць можа перанесці іх у больш прыемныя месцы», – спадзяецца каардынатар валанцёрскай дзейнасці ў факультэцкай лякарні ў Астраве Сымона Гонсава.

radio.cz/эж