Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі мурал, прысвечаны беларускім палітвязням

07.08.2023 09:03
На ім выяўленыя нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, журналістка Кацярына Андрэева, мэдыямэнэджэр Павал Белавус, палітык Мікола Статкевіч, праваабаронца Наста Лойка і Дар’я Лосік, якая кінула выклік асабіста Лукашэнку.
Аўдыё
  • У Варшаве адкрылі мурал, прысвечаны беларускім палітвязням
   ,
У Варшава адкрылі мурал, прысвечана беларускім палітвязням Фота: https://www.facebook.com/BelaruskiDom

У суботу, 5 жніўня ў на панадворку Беларускага Дома ў Варшаве адбылося адкрыццё мурала прысвечанага беларускім палітвязням.

На ім выяўленыя нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, журналістка Кацярына Андрэева, мэдыямэнэджэр Павал Белавус, палітык Мікола Статкевіч, праваабаронца Наста Лойка і Дар’я Лосік, якая кінула выклік асабіста Лукашэнку.

Прысутны на ўрачыстасці адкрыцця мурала кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў, што нельга страчваць волі да барацьбы:

-Гэтыя людзі праявілі моцную волю, але страцілі свабоду. Мы – якія сёння тут – маем свабоду. Ці маем мы права не праявіць волю? (...)

Урачыстае  адкрыццё муралу, Беларускі дом у Варшаве, 5 жніўня 2023 г. Урачыстае адкрыццё муралу, Беларускі дом у Варшаве, 5 жніўня 2023 г.

Беларускі журналіст Ігар Кулей перакананы, вызвалення палітвязняў – мэта нумар адзін

-Пра іх трэба памятаць, а вызвалення палітвязняў – мэту нумар адзін для ўсяго беларускага грамадства, без аглядкі на розніцу поглядаў і хуткацечныя інтарэсы. Кожны хто будзе мінаць гэты мурал, абавязкова прыгадае пра долю палітвязняў. Гэта таксама важна. (...)

Нагадаем, толькі па падліках ПЦ «Вясна» у Беларусі налічваецца каля 1,5 тыс. вязняў сумлення.

Слухайце аўдыё! 

эж