Беларуская Служба

Вольга Карач: Беларусы не пагроза для бяспекі

09.08.2023 20:31
Беларускую арганізацыю «Наш дом» вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру за барацьбу супраць уступлення Беларусі ў вайну ва Украіне.
Аўдыё
  • Беларускую арганізацыю вылучылі на Нобелеўскую прэмію міра
Вольга КарачFacebook

Міжнароднае бюро міру, рух які прасоўвае ідэі пацыфізму, абвясціла, што вылучыла на Нобелеўскую прэмію міру 2024 года тры арганізацыі, якія адстойваюць права на адмову ад вайсковай службы паводле матываў сумлення. Адна з арганізацый з Беларусі – гэта «Наша дом», які ўзначальвае Вольга Карач. Разам з беларусамі на Ноблелеўскую прэмію вылучаныя «Движение сознательных отказчиков от военной службы» з Расіі ды Украінскі пацыфісцкі рух.

Рашэнне вылучыць гэтыя тры арганізацыі – сведчанне іх непахіснай адданасці справе адстойвання права на адмову ад вайсковай службы з меркаванняў сумлення ды прасоўвання правоў чалавека і міру ў сваіх краінах, гаворыцца ў заяве Міжнароднага бюро міру. 

«Нават перад абліччам эскалацыі пагроз тры рухі настойваюць на сваёй прыхільнасці дапамагаць людзям, якія супраціўляюцца вайне і мабілізацыі. Мы цвёрда верым, што гэтыя арганізацыі – найбольш вартыя кандыдатаў на гэтае прэстыжнае прызнанне», – гаворыцца ў заяве бюро.  

Летась «Наш дом» абвясціў кампанію «НЕ значыць НЕ» дзеля таго, каб беларускае войска не было ўцягнутае ў вайну ва Украіне. Праваабаронцы дапамагаюць беларусам, якія не хочуць ісці ў войска і не хочуць ваяваць ва Украіне. Больш падрабязна пра гэтую кампанію і пра вылучэнне на Нобелеўскую прэмію міры м паразмаўлялі са старшынёй арганізацыі Вольгай Карач.

- Мы дапамагаем мужчынам, якія не жадаюць ісці на вайну, браць у рукі зброю. Гэта тое, што называецца адмоўнікі па прычынах сумлення. Спачатку мы праводзілі інфармацыйную кампанію, потым пачалі дапамагаць юрыдычна. Цяпер гэта развілася за змаганне за беларускіх мужчын у Літве, якіх спрабуюць дэпартаваць ды паставіць забарону на ўезд у ЕС на 5 год. Каля 1000 чалавек прызнаныя пагрозай для нацыянальнай бяспекі. У асноўным гэта мужчыны, якія служылі ў войску ці скончылі вайсковыя вучэльні. Яны спрабуюць схавацца ў Літве, разумеючы, што ў выпадку далучэння Лукашэнкі да вайны, іх будуць прызываць у першую чаргу.  Мы ім дапамагаем, у нас ужо ёсць перамогі ў судах, дзе мы змаглі даказаць, што яны не нясуць пагрозы. Далей магчымыя Еўрапйескі суд па правах чалавека. Спадзяваюся, вылучэнне на Нобелеўскую прэмію дапаможа беларускім мужчынам.

Пад пагрозай 1000 чалавек, ці больш? Які маштаб праблемы?

- Маштаб праблемы думаю большы. 1000 – гэта прыкладная лічба. Апошнім часам у Літве пагрозай прызнаныя 910 беларусаў. Іх спрабуюць дэпартаваць. Яшчэ 800 не пусцілі ў Літву. Пры чым  гэтая лічба хутка павялічваецца. Месяц таму пагрозай было толькі 305 беларусаў, а цяпер – 910.

 Ваша вылучэнне, гэта першы крок, а што далей?

- Само вылучэнне пачынаецца з 1 верасня. Цяпер арганізацыя прайшла працэдуру адбору і падачы дакументаў. Яшчэ мы далучаемся да кампаніі «Сабатуй вайну Пуціна», у якой прымаюць удзел розныя Нобелеўскія лаўрэаты з заклікам, каб беларускія ды расійскія ўкланісты ды дэзерціры, хто не жадае ісці на вайну, атрымоўвалі палітычны прытулак на Захадзе, каб у іх была магчымасць схавацца. Мы хочам нагадваць пра пагрозу для беларусаў у рамках гэтай кампаніі.

Якую задачу для сябе і арганізацыі Вы ставіце ў звязку з вылучэннем?

- Для нас самае галоўнае не прэмія, а каб было вырашанае пытанне гуманітарнага калідора для беларусаў, за які мы змагаемся ўжо год.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле