Электронныя пляцоўкі з ужываным адзеннем, мэбляй і патрыманай электронікай падаражэлі на 20 працэнтаў. Нягледзячы на гэта, стацыянарныя сэканд-хэнды больш не знікаюць з польскага рынку. Палякі ўсё больш ахвотна даюць новае жыццё старым рэчам.
Натоўпы падлеткаў сцякаюцца ў камісійныя крамы, часта з найноўшымі айфонамі ў руках, так што іх пакупкі не звязаныя з жаданнем зэканоміць грошы.
– Толькі тут можна набыць вопратку, якой не будзе ні ў каго – да таго ж ёсць задавальненне ад пошукаў унікальных рэчаў, нават люксовых брэндаў, – распавядае Вольга, пастаянная наведвальніца такога тыпу крамаў.
Аматары старога посуду ці польскай мэблі 1960-х тлумачаць свае пакупкі падобным чынам. Гэта аматары тагачаснага дызайну. Гэта зусім новая група кліентаў, таму што сэканд-хэндамі дагэтуль карысталіся і надалей карыстаюцца і тыя, каго матывуе проста эканомія.
яс/Rzeczpospolita