Беларуская Служба

Школа беларускага традыцыйнага строю неўзабаве пачне працаваць у Беластоку

30.08.2023 14:23
Стварэнне поўнага камплекту беларускага народнага строю – гэта доўгі працэс.
Аўдыё
  • У Беластоку будзе працаваць школа беларускага строю.
 .
Кацярына Ваданосава.Фота: Я. Іванюк/БСПР

Хочаце стварыць беларускі традыцыйны строй? Не пытанне! Можаце гэта зрабіць падчас заняткаў школы беларускага народнага строю, якія пачнуцца ў палове верасня ў Беларускім Хабе «Новая Зямля» у Беластоку. Заняткі будзе праводзіць апантаная – у станоўчым сэнсе гэтага слова – беларускімі традыцыямі Кацярына Ваданосава.

Трэба толькі памятаць, што стварэнне поўнага камплекту беларускага народнага строю – гэта доўгі працэс. Аказваецца, года можа не хапіць. Кацярына Ваданосава бярэ пад увагу і тое, што стварэнне верхняга адзення і абутку трэба будзе перанесці на наступны год.

Зараз на заняткі запісалася 30 навучэнцаў. У асноўным гэта дарослыя людзі, не толькі жанчыны, ёсць і хлопцы. Кацярына не чакала такога зацікаўлення.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

 Яраслаў Іванюк