На школу рэканструкцыі беларускага народнага строю, якую Кацярына Ваданосава адкрыла ўчора ў Беларускім Хабе Новая Зямля ў Беластоку, запісалася больш за 30 ахвотных. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень у трох групах.
Навучэнцы спачатку засвояць тэорыю, звязаную з гісторыяй беларускага народнага строю, спазнаюць розныя тыпы вышыўкі і ўрэшце зоймуцца рэканструкцыяй беларускага народнага строю. У выніку праз год-паўтара кожны будзе мець народны строй, які зробіць сам.
А ўсё пачалося з таго, што шмат хто прасіў Кацярыну, каб яна пашыла яму беларускі строй ці хаця б нейкі яго элемент. Замест гэтага яна вырашыла навучыць як гэта можна выканаць строй сваімі рукамі.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Яраслаў Іванюк
Кацярына Ваданосава.
Кацярына Ваданосава.
Кацярына Ваданосава і ўдзельнікі школы.